Гульцы "Баварыі": у матчы з БАТЭ возьмем рэванш!

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мюнхене заявілі гульцы "Баварыі" Дантэ і Філіп Лам. "Мы хочам заняць у групе першае месца, і, вядома, ёсць жаданне ўзяць рэванш", — цытуе словы Дантэ БелаПАН. Лам сказаў, што яго каманда павінна "абавязкова выйграць".

А вось галоўны трэнер "Баварыі" Юп Хайнкес заявіў, што гульня ў Мінску ўжо забытая і ў яго думак пра рэванш няма.

Нагадаем, апошні матч групавога турніра футбольнай Лігі чэмпіёнаў барысаўчане правядуць у Мюнхене на "Альянц-Арэне" 5 снежня, пачатак у 22.45 па беларускім часе. Як вядома, БАТЭ ўжо заняў трэцяе месца ў групе і будзе далей гуляць у 1/16 фінала Лігі Еўропы.

На матчы з "Баварыяй" БАТЭ падтрымае тысяча заўзятараў

На здымку: футбалісты БАТЭ рыхтуюцца да матча ў Нямеччыне. Фота — fcbate.by