На матчы з "Баварыяй" БАТЭ падтрымае тысяча заўзятараў

Пра гэта паведамляе сайт ФК БАТЭ.

Нагадаем, апошні матч групавога турніра футбольнай Лігі чэмпіёнаў барысаўчане правядуць у Мюнхене на "Альянц-Арэне" 5 снежня, пачатак у 22.45 па беларускім часе. Як вядома, БАТЭ ўжо заняў трэцяе месца ў групе і будзе далей гуляць у Лізе Еўропы.

Фота — bymedia.net