Галасы ў галаве Брэйвіка заклікалі яго не страляць у людзей

Сёння Андэрс Брэйвік расказваў пра абставіны расстрэлу людзей у моладзевым лагеры Рабочай партыі Нарвегіі на выспе Утэя.

"Сотні галасоў у маёй галаве паўтаралі — "не рабі гэтага, не рабі гэтага". Але я ўжо быў акружаны. Вакол мяне былі людзі, я дастаў пісталет і вырашыў: цяпер ці ніколі", — расказаў Брэйвік. Паводле яго словаў, ён быў перакананы, што сустрэне на выспе сур'ёзны супраціў і загіне. Але там быў толькі адзін бяззбройны паліцыянт у цывільным.

Тэрарыст прызнаўся, што планаваў стрэламі напалохаць як мага больш людзей, каб яны кінуліся ў ваду і патанулі.

Падчас допыту суддзя вымушаны быў аб'явіць перапынак — многія сваякі загінулых плакалі і сыходзілі з залы, паведамляе РІА "Новости".

Нагадаем, максімальнае пакаранне, якое пагражае Андэрсу Брэйвіку, складае 21 год зняволення. Сам ён заявіў, што яго альбо павінны вызваліць, альбо асудзіць на смяротнае пакаранне.

Фота — vg.no

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі