Джо Павелскі не згуляе за мінскае "Дынама" ў бліжэйшых матчах

Таму Павелскі не згуляе за мінскае "Дынама" ў хатніх матчах супраць данецкага "Данбаса" (27 снежня) і маскоўскага "Спартака" (29 снежня).

Высветлілася, што хакеіст меў дамову з клубам, што на Раство яго адпусцяць на радзіму. "Вядома, для нас гэта вялікая страта, — кажа галоўны трэнер "Дынама" Аляксандр Андрыеўскі. — Але будзем гуляць з тымі, хто ёсць, і разлічваць на ўласныя сілы. Джо зноў далучыцца да каманды пасля Новага года".

Адзначым, што Джо Павелскі ў 17 матчах у чэмпіянаце КХЛ закінуў 7 шайбаў і зрабіў 7 галявых перадачаў.

Нагадаем, мінскае "Дынама" знаходзіцца на 10-м месцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Ерэ Каралахці не выпусцяць на лёд да 6 студзеня 2013-га

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі