Ерэ Каралахці не выпусцяць на лёд да 6 студзеня 2013-га

У матчы "Барыс" — "Дынама" (Мінск), які прайшоў у Астане 7 снежня, Каралахці ўдарыў у галаву нападаючаму гаспадароў пляцоўкі Андрэю Гаўрыліну. Абаронца ўжо прапусціў адзін матч — 9 снежня з рыжскім "Дынама" (мінчукі яго выйгралі з лікам 2:1).

Таксама без Ерэ Каралахці "Дынама" правядзе хатнія гульні з "Нафтахімікам" (19 снежня), "Северсталлю" (22 снежня), "Данбасам" (27 снежня), "Спартаком" (29 снежня) і рыжскім "Дынама" (3 студзеня 2013-га). Выйдзе на лёд ён толькі 6 студзеня 2013 года ў гасцявым матчы дынамаўцаў з "Атлантам" з Мыцішчаў.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі