Дзень Волі ў Польшчы адзначаць больш маштабна, чым у Беларусі (расклад)

23 сакавіка ў Варшаве а 13-й гадзіне на Плошчы Трох Крыжоў (Plac Trzech Krzyży) распачнецца шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Калона накіруецца да Замкавай плошчы (Plac Zamkowy), дзе а 14-й гадзіне пройдзе мітынг з удзелам вядомых беларускіх палітыкаў і святочны канцэрт.

Шэсце таксама запланавана і ў Познані. Як паведамляе суполка мерапрыемства ў Фэйсбуку, канчатковы план мерапрыемства яшчэ ўзгадняецца. Але хутчэй за ўсё 24 сакавіка шэсце пройдзе ад Плошчы свабоды (Plac Wolności) да помніку Адаму Міцкевічу, дзе будуць ускладзеныя кветкі.

У Гданьску з 21 па 23 сакавіка пройдзе традыцыйны для Польшчы фестываль “Салідарныя з Беларуссю”. 21 сакавіка ў бібліятэцы Гданьскага ўніверсітэту адбудуцца дэбаты на тэму беларускай культуры, у якой возьмуць удзел мастачка Ніка Сандрас, мэнэджар беларускай культуры ў Польшчы Ігар Знык і вакалістка Наста Някрасава. 22 сакавіка ў Балтыйскім цэнтры культуры пройдзе выстава прац беларускай мастачкі Нікі Сандрас “Царапіны” і канцэрт гурту Folkroll. У апошні дзень — 23 сакавіка — на тэрыторыі Гданьскай суднаверфі ў клубе "Буффет" выступяць гурты Harotnica і :B:N.

Аргкамітэт святкавання Дня Волі: нацыянальную сімволіку можна прыносіць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі