Дрозд: Гэта не мы папрасілі памілавання, а наша дзяржава — у Захада

Былы палітвязень Дзмітрый Дрозд хоча напісаць кнігу пра Валадарку.

Аўтар: Аня Балаховіч 15.08.2011 13:48

Еўрарадыё паразмаўляла з былым палітвязнем Дзмітрыем Драздом, які, у ліку дзевяці памілаваных, выйшаў на волю ў суботу.

Еўрарадыё: Як прайшлі вашы першыя дні на волі?
110815 Drozd site.mp3
Дрозд: Для нас была вялікім сюрпрызам сустрэча нас на мінскім вакзале ў суботу. Што нехта штосьці ведае, што мы вызваляемся, што мы едзем у гэтым цягніку, бо для нас гэта да апошняй хвіліны быў сюрпрыз. Я даведаўся, што мяне вызваляюць толькі раніцай, калі мяне знялі з "забеспячэння", і недзе ў гадзінаў сем мы зразумелі, што нас будуць вызваляць...


З сябрамі я паехаў дахаты, маці накрыла стол. А ўчора спрабаваў неяк крыху ўвайсці ў жыццё, выбраўся прагуляцца, патрапіў пад град, такое цудоўнае надвор’е было...

Еўрарадыё: А паспелі пабываць у крамах, на рынках, ці адчуваеце, што ў краіне нешта змянілася?

Дрозд: Зараз мая маці пайшла ў краму, прыходзіць і кажа, што мяса няма, нічога няма — ўсё застаўлена свінымі капытамі, усё як у цудоўным 85 годзе, ці 88-м. Я яшчэ недзе ў крамах не быў, нікуды не заходзіў. Я пакуль гэтай розніцы не заўважаў, толькі па газетах, па нейкіх паведамленнях магу здагадвацца, што не ўсё так добра, як паказваюць па беларускім тэлебачанні.

Еўрарадыё: Ці думаеце ўжо шукаць працу?

Дрозд: Мая праца не давала мне пакою і "на зоне". Бо я ведаю, што выйду, буду займацца гэтым, буду пісаць працяг сваёй кнігі, якую пачаў да арышту пісаць — па землеўладальніках Мінскай губерні, і буду далей працягваць працаваць у гэтым накірунку. Увесь наклад кнігі ўжо раскуплены, бо людзі з усіх краін замаўлялі яе. Магчыма, будзе перавыданне першай маёй кнігі. Ёсць планы. Седзячы на Валадарцы, я думаў, што няма добрай кнігі па Валадарцы, па яе гісторыі, па тых людзях, якія там сядзелі.

Еўрарадыё: Можа ў вас засталіся нейкія пазітыўныя ўспаміны, калі вы згадваеце пра зняволенне?

Дрозд: Пазітыўных момантаў было вельмі шмат. Хоць гэта зона, але "на зоне" часам цешышся нейкім дробязям... Быў момант такі, мы з Сяргеям Казаковым былі ў карантыне — мы прыблізна па паўгода сядзелі — і адзін зняволены падзяліўся з намі марозівам. Мы з Сяргеем елі гэтае марозіва з такой асалодай, як быццам бы невядома чым нас пачаставалі... Людзі там да нас ставіліся і з павагай, і з разуменнем. За ўвесь гэты час, калі я быў "на зоне", я не сустрэў ніводнага "лукашыста". Калі разумееш, за што сядзяць людзі, як адбываліся іх суды... Уся катастрофа ў тым, што суды над намі — гэта ўсяго толькі вяршыня айсберга.

Еўрарадыё: Як вы ставіцеся да меркаванняў, што вашае вызваленне — гэта частка палітычнага гандлю, які беларускія ўлады наладзілі з Захадам. Ці вы адчуваеце, што сталі ўдзельнікам такой гульні?

Дрозд: Усе павінны разумець, што гэта не мы папрасілі памілавання, гэта наша дзяржава папрасіла памілавання ў Еўропы, у ЗША. Гэта ёй зараз патрэбнае гэтае памілаванне. Калі б не гэты ціск Захаду, то мы б сядзелі і тры, і дзесяць гадоў, нікому б не было да нас справы...


Кагосьці з нас напалохалі, кагосьці папрасілі... Разумееце, працуюць псіхолагі, яны ведаюць мае лісты, яны ведаюць, якія ў сям’і праблемы. Яны проста вымусілі людзей напісаць. Тыя, хто не напісаў, то яны сапраўдныя героі, бо яны ведаюць, на што пайшлі. Але я ўпэўнены, што дзяржава ў гэтай сітуацыі ўсё роўна будзе шукаць варыянты, як нават без просьбаў аб памілаванні вызваліць людзей.

 

Фота — bymedia.net


Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Аб'яўлены склад новага ўраду, сфармаваны прэзідэнтам Франсуа Аландам.

Кіраўнікі сельгасарганізацый будуць паведамляць загадчыкам мясцовых крамаў пра дні выплаты заробкаў сваім працаўнікам.

Першая ракетка свету не згуляе ў 1/8 фінала прэстыжнага турніра з прызавым фондам больш за 2 млн долараў.

Прэм'еру песні паказаў расійскі тэлеканал "Дождь".

Пра гэта сёння піша расійскае выданне "Коммерсантъ".

Мінэканомікі павысіла гранічныя адпускныя цэны.

Канада будзе гуляць са Славакіяй, ЗША — з Фінляндыяй.

Гэтае пытанне ўнесена ў парадак паседжання, якое пройдзе ў чацвер у Хельсінкі.

16 траўня беларуска-польскую мяжу перасяклі восем нелегальных мігрантаў з Афганістану.

З адпаведнай просьбай да міжнароднай праваабарончай арганізацыі звяртаўся еўрадэпутат Марэк Мігальскі.