Бярозавы сок у краме каштуе 10 тысяч за літр, у лесе — 600 рублёў

130419_marcin_sok.mp3

“Прыязджаеце ў лясніцтва, вам паказваюць, дзе можна праводзіць нарыхтоўку соку. Гэта бясплатна. Тлумачаць усе правілы, бо калі іх парушыць — будзе штраф. І незалежна ад таго, колькі вам трэба: 100 літраў ці 10 — нарыхтоўваеце бясплатна”, — тлумачаць мне, як назапасіць бярозавіку, у Вілейскім лясгасе.

Тут прыгадваюць двух парушальнікаў, якія летась здабывалі сок без папярэджання ляснічага. Штраф — да 1 мільёна рублёў.

Але большасць сок усё ж набываюць, бо нядорага — 600-700 рублёў за літр, тлумачаць у лясніцтве.

“Менш праблем: прыехаў у лясніцтва, там усё арганізавана — набыў і паехаў. А каб самому здабываць, гэта час трэба, не ва ўсе месцы можна даехаць”.

У мінулым годзе тут прадалі людзям больш за 6 тонаў бярозавіку.

Заводам, якія пасля робяць “доўгатэрміновы” бярозавы сок у папяровых пакунках, прадаюць даражэй — па 900 рублёў за літр. Бо лясгас сам мусіць развазіць ім сыравіну.

Перад тым як патрапіць у краму, сок праходзіць тэрмаапрацоўку, у яго дадаецца цукар, тлумачаць у кампаніі “Савушкін прадукт”:

“Дадаецца паводле рэцэптуры цукар і лімонная кіслата, больш нічога. Вада не дадаецца, а ляжаць ён можа да года. Але ёсць зараз не чыстыя бярозавыя сокі, а міксы: бярозава-яблычны, бярозава-маркоўны. Апошні год сталі "Махіта" рабіць на аснове бярозавага соку”.

І ўпэўнівае, што свежыя бярозавыя сокі ўжо ёсць у краме з мінулага тыдню.

Бярозавік карысны, бо ў ім шмат мікраэлементаў, асабліва для людзей з хворымі ныркамі, адразу кажа лекар-дыетолаг “Экамедсервіса” Марына Папова:

“Нельга яго збіраць на ўзбочынах дарог, не са старых дрэваў. Лепш за ўсё перад ужываннем яго пастэрызаваць: крыху падаграваць. Супрацьпаказанняў практычна няма. Бо ніхто ж адразу не вып'е два літры соку”, — раіць Марына Папова.

Паводле слоў дыетолага, самы карысны бярозавы сок — сабраны з дрэва, а не набыты ў краме. Бо так ён губляе частку сваіх якасцяў.

Ці бяспечныя сушкі “Кусарыкі” з пальмавым алеем?

Фота: perspektiva-info.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі