Брэсцкая міліцыя заблакавала грамадскага актывіста ў кватэры

Срабцу аб нечаканых "гасцях" паведаміла яго сястра. Актывіст упэўнены, што гэта звязана з жаданнем праваахоўных органаў ізаляваць яго ад удзелу ў "маўклівай акцыі" 3 ліпеня ў Брэсце.

Не дачакаўшыся, пакуль міліцыянты і людзі ў цывільным сыдуць, спадар Скрабец пазваніў па нумары 102 і заявіў, што супраць яго рыхтуецца правакацыя. Актывісту паабяцалі, што накіруюць супрацоўніка для парверкі.

Нагадаем, што 3 брэсцкіх актывіста ўжо знаходзяцца ў Ленінскім ІЧУ: Зміцер Шурхай,  Іван Стасюк і Артур Анрісімаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі