Брэстаўчаніна падазраюць у падпале Дома правасуддзя ў Мінску?

Ігар Нікалаеў на днях атрымаў дыплом універсітэта і позву ў войска. Аднак у войска ён не пойдзе, кажа маці:


Ніна Нікалаева: "Маё дзіця, 11 ліпеня яму трэба быць у ваенкамаце. Натуральна, у Беларусі яго ўжо няма. Мы яго вывезлі адсюль. Я не хачу, каб ён паўтарыў лёс тых, каго пасадзілі на 5-6 гадоў… За тры дні ён стаў не толькі “тэрарыстам”, але ўжо і дэзерцірам".


Аляксандр Нікалаеў, бацька Ігара, кажа, што 3 ліпеня на "маўклівай акцыі" сына спрабавалі затрымаць невядомыя “брытагаловыя”, але яго адбілі людзі. Дом Нікалаевых ноччу пільнавалі невядомыя. Назаўтра следчыя правялі ператрус, забралі з дома камп'ютары і ноўтбук. Суседзям сказалі, што Ігар належыць да "тэрарыстычнай секты”. Бацьку патлумачылі, што Ігара падазраюць у нападзе на нейкі будынак у Мінску 15 траўня. Маўляў, “калі не быў у Мінску, значыць, кіраваў на дыстанцыі праз камп'ютар”.

Нагадаем, што 15 траўня невядомыя кінулі бутэльку з запальнай сумессю ў Дом правасуддзя, дзе ішлі суды па "справе 19 снежня".  

Брэсцкія праваабаронцы лічаць справу Нікалаева звычайнай помстай спецслужбаў, якім не ўдалося затрымаць хлопца 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі