Брэсцкі суд не знайшоў абразы ў каментарах інтэрнет-троля

Карэспандэнтка газеты "Брэсцкі кур'ер" Мілана Харытонава патрабавала ад  інтэрнет-троля кампенсацыю за маральную шкоду, а таксама абвяржэння на старонках парталу "Віртуальны Брэст".

Менавіта на гэтым партале з’явіўся фотарэпартаж з акцыі мясцовых дэмакратычных актывістаў “Хопіць друкаваць фанцікі”, а пад ім пазней з’явіліся абразлівыя, на думку Харытонавай, каментары ў яе адрас. Міліцыя вылічыла, што выказванні пакінуў супрацоўнік газеты гарвыканкама “Брестский вестникУладзімір Міневіч. Сама журналістка лічыць рашэнне суддзі нелагічным:

"Была пададзена заява ў суд не за абразу, бо гэта крымінальная адказнасць. Мне не трэба было прыцягнуць чалавека да яе, а проста абараніць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. А цяпер атрымліваецца, што гэтыя выказванні ніякім чынам не шкодзяць мне..."


Цяпер, калі суд стаў на бок супрацоўніка гарвыканкама, Мілана Харытонава мусіць сама аплаціць экспертызу, якую праводзілі філолагі Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна, а гэта 1,5 мільёна рублёў.

Аднак журналістка сумняваецца ў кампетэнцыі экспертаў, якія вырашылі, што(пакідаем мову арыгінала)  “Сведения содержащиеся в речевых произведениях "А таки как Харитонова и ее дружки - бездарные, глупые молодые люди", “Недаром гласит народная поговорка – "Свинья всегда грязь найдет". Просто удивительно где какая скандальная акция, то обязательно рядом трется эта хрюшка  Харитонова", не содержат с точки языковой формы неприличных, то есть оскорбительных, слов и выражений”.

Аднак правесці незалежную экспертызу журналістцы так і не дазволілі, працягвае Мілана Харытонава:

"Мне спачатку хацелася іншую экспертызу, бо ў супрацоўнікаў педагагічнага ўніверсітэту няма ліцэнзіі на правядзенне гэтай экспертызы. Я лічу, што ў іх няма дастатковай кампетэнцыі, бо ўсё ж такі яны філолагі, а не эксперты ў гэтай галіне. Нашае хадайніцтва з адвакатам наконт эксперта з Мінску было адхілена з самага пачатку".


Журналістка будзе абскарджваць рашэнне ў абласным судзе. Таксама Харытонава будзе настойваць і на паўторнай экспертызе. Вынікі суда пракаментаваў Еўрарадыё і адміністратар сайту "Віртуальны Брэст" Андрэй Кухарчык:

"У выпадку з Міланай мне, вядома, шкада, што суд заняў бок адказчыка. З майго пункту гледжання — уласніка сайту — трэба было стварыць нейкі прэцэдэнт, калі будзе пакараны чалавек за абразы ў каментарах. Тады і іншыя людзі будуць ужо больш карэктнымі, будуць думаць галавой, калі пішуць нейкія нядобрыя выказванні".


Як таксама адзначыў Андрэй Кухарчык, праблем дадае і недасканаласць закону аб адказнасці за выказванні ў інтэрнет-прасторы.

Спецыяльна для праваaбарончай праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі