Беларусы просяць у Літве дапамогу на дэмакратыю

Усе яны, паведамляе DELFI, заяўляюць пра гатовасць змагацца з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і ўмацоўваць дэмакратыю. Разам з тым, кажа літоўскі праваабаронца, усё пытаюцца, хто аплоціць ім выдаткі на дарогу і дзе выдадуць грошы.

Напрыклад, на мінулым тыдні Каўшыніс атрымаў дзве просьбы пра атрыманне статусу палітычнага ўцекача, дзве заявы пра матэрыяльную дапамогу ў сувязі з парушэннем правоў чалавека, дзве заявы з праектамі і просьбамі. Акрамя таго, жанчына з дочкамі прасіла медыцынскай дапамогі. На канферэнцыі беларусаў Балтыі і Беларусі, кажа Каўшыніс, яго абступіла з дзясятак беларусаў, якія прасілі парады, дзе атрымаць абяцаныя Літвой грошы.

Плынь такіх заяваў нібыта павялічылася пасля заявы кіраўніка парламенцкага Камітэта па замежных справах Эмануэліса Зінгерыса. Нагадаем, ён абвясціў, што фінансаванне беларускай апазіцыі неабходна павялічыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі