Беларусы Польшчы пратэставалі каля польскага Міністэрства юстыцыі

Пікетоўцы дамагаюцца, каб паміж Беларуссю і Польшчай перастала дзейнічаць дамова аб прававым супрацоўніцтве. Адзін з арганізатараў пікета Анатоль Міхнавец патлумачыў Еўрарадыё: "Калі ў Беларусі дыктатура, то з нашай краінай можна супрацоўнічаць у сферы культуры, магчыма, у сферы эканамічнай, але ніяк не ў юрыдычнай. Бо ідзе пераслед палітычных апанентаў рэжыму нават за мяжой".

Нагадаем, прадпрымальнік Андрэй Жукавец пакінуў краіну ў 1999 годзе. За актыўную дапамогу "Маладому Фронту" яго прадпрыемства збанкрутавалі, а самога Жукаўца спрабавалі пасадзіць па эканамічнай справе.

Андрэй больш за 10 гадоў знаходзіцца ў Польшчы на палітычным прытулку. І амаль увесь гэты час ён судзіцца з беластоцкай пракуратурай, якая спрабуе прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці па замове беларускага боку. Справа Андрэя Жукаўца шырока асвятляецца ў польскіх сродках масавай інфармацыі: яны лічаць, што гэты выпадак сведчыць пра карупцыю ў польскай пракуратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі