Беларускія хакеісты з цяжкасцю перайгралі казахаў (фота+відэа)

Беларускія хакеісты зноў няўдала правялі першы перыяд. Яны прапусцілі шайбу ў большасці, а па кідках перыяд прайгралі казахам — 6:9. У другім перыядзе Андрэй Мезін прапусціў кур'ёзную шайбу, яе, як і першую, запісалі на рахунак Вадзіма Краснаслабодцава (на здымку).

Толькі пасля гэтага беларускія хакеісты здолелі пераламіць ход гульні. На 29-й хвіліне забіў Канстанцін Кальцоў (у меншасці), на 34-й — Міхаіл Грабоўскі і Яўген Кавыршын. Гэты лік — 3:2 — нашыя хакеісты не без праблем захавалі да фінальнай сірэны.

Што да статыстыкі матчу, то па кідках беларусы выйгралі — 32 на 30. Штрафнога часу больш у нашых хакеістаў — 12 на 6 хвілін. На гульні прысутнічаў 3221 глядач.

"Так, як яны гуляюць, лепш бы ў нас і чэмпіянату [свету 2014 года] не было", — сказаў сёння Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні дэпутатаў і сенатараў. Як бачым, крытыка кіраўніка дзяржавы не вельмі падзейнічала на беларускіх хакеістаў — сёння яны прымусілі пахвалявацца заўзятараў да апошніх секунд гульні.

120508 LukaszenkaPraChakej.mp3

10 траўня зборная Беларусі гуляе з камандай ЗША.

Фота — Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі