Андрэй Саннікаў працуе ў калоніі на шкоднай для здароўя вытворчасці

Па яе словах, якія перадае БелаПАН, Саннікаў у калоніі збірае гофракардонныя скрыні на вытворчасці. Халіп кажа, што на тэрыторыі папраўчай калоніі №10 працуюць тры прадпрыемствы, і ўсе яны шкодныя для здароўя. У палітвязня ўжо хранічны кашаль ад пылу на прадпрыемстве. Саннікаў сказаў жонцы, што фізічна ён сябе адчувае нашмат горш, чым у следчым ізалятары на Валадарскага ў Мінску.
Халіп пацвердзіла, што яе муж не збіраецца прасіць кіраўніка краіны пра памілаванне. Пры гэтым Саннікаў не стаў каментаваць рашэнне пра памілаванне дзевяці палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі