Акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай сёння не было

На ўчорашняй акцыі было тры чалавекі, сёння — ніводнага. Раней грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь” заявіла, што фактычны зрыў учорашняй акцыі можна растлумачыць “тэхнічнымі праблемамі”. Маўляў, актывісты проста не дайшлі да Кастрычніцкай, бо іх прэвентыўна затрымалі.

Пры гэтым сёння ў часе анлайн-канферэнцыі на Радыё Свабода прэс-сакратар “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандр Атрошчанкаў заявіў, што акцыі будуць праходзіць штодня. Магчыма, у іншым фармаце і не абавязкова на Кастрычніцкай.

Дакладна такія ж планы ў жывым эфіры Еўрарадыё агучыў і каардынатар "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель. З яго каментара вынікае, што сённяшняя акцыя зноў не адбылася, бо актывістаў таксама блакавалі спецслужбы. На думку Афнагеля, праблема яшчэ палягае ў тым, што да пікета не далучыліся прадстаўнікі іншых палітычных партый і рухаў, хоць па ідэі павінны былі гэта рабіць. Але каардынатар кампаніі не здолеў адказаць, ці вяліся канкрэтныя перамовы з прадстаўнікамі іншых арганізацый пра сумесны ўдзел у акцыях падтрымкі палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі