Re1ikt выпусціць новы альбом ужо восенню

Re1ikt выпусціць новы альбом ужо восенню

Гурт Re1ikt рыхтуе новы альбом. Ён выйдзе восенню і яго складуць раней не выдадзеныя трэкі гурта, напісаныя ў перыяд 2013-2016 гадоў.


"Па колькасці песень гэта будзе паўнавартасны альбом, і гэта будуць абсалютна новыя запісы, якіх яшчэ не было. Адзінае, што канцэпцыя дыска будзе складанкавай. То бок, скарбонка раней нявыдадзеных музычных твораў", — тлумачыць лідар гурта Аляксандр Дземідзенка.


Нагадаем, апошні альбом гурта, "Лекавыя травы", выйшаў летась і стаў альбомам года па версіі музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады". 26 траўня кружэлка атрымала статус "Альбома года" і на ўзнагародах Rock Profi, а сам гурт калегі прызналі артыстамі года.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі