Рассельгаснагляд злавіў беларускія прадпрыемствы на сухім малацэ

Рассельгаснагляд злавіў беларускія прадпрыемствы на сухім малацэ

Рассельгаснагляд паведамляе, што эксперты Цвярской міжабласной ветлабараторыі выявілі сухое малако ў складзе партыяў ультрапастэрызаванага і стэрылізаванага малака беларускай вытворчасці. Пры гэтым выкарыстанне сухога малака не заяўленае вытворцамі.

У прыватнасці, парушэнні былі выяўленыя ў прадукцыі ААТ "Мілкавіта", ААТ "Малочны свет", Нарачанскага філіяла ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат".

На сайце Рассельгаснагляду паведамляецца, што раней выявіць сухое малако ў малочных прадуктах у лабараторных умовах было немагчыма, бо не было дыягнастычных набораў. Цяпер ужо распрацаваная методыка вызначэння сухога малака ў малочнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі