Расійскія ўлады будуць знішчаць санкцыйныя прадукты па ўсёй краіне

Расійскія ўлады прынялі рашэнне знішчаць забароненыя да ўвозу ў краіну прадукты не толькі на мяжы, але і на ўсёй тэрыторыі. Як піша kommersant.ru, урадавая пастанова ўскладае адказнасць не толькі на Федэральную мытную службу, але таксама на Рассельгаснагляд і Расспажыўнагляд. Гэта азначае, што іх прадстаўнікі змогуць утылізаваць санкцыйныя тавары, нават калі яны трапілі ў гандлёвыя сеткі.

Мяркуецца, што Расспажыўнагляд зоймецца праверкай складоў рытэйлераў. Між тым, самі гандлёвыя сеткі заяўляюць, што забароненыя тавары яны ўжо даўно распрадалі.

Нагадаем, што 31 ліпеня ўрад Расіі дазволіў знішчаць санкцыйныя прадукты, незаконна ўвезеныя ў краіну, "любым даступным спосабам". Рабіць гэта неабходна ў прысутнасці двух незацікаўленых сведкаў, а сам працэс — запісваць на камеру.

Фота: РБК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі