Расійскі сцяг у беларускай дэлегацыі паралімпійцаў нёс Андрэй Фомачкін

Расійскі сцяг у беларускай дэлегацыі паралімпійцаў нёс Андрэй Фомачкін

Расійскі сцяг у беларускай дэлегацыі паралімпійцаў на цырымоніі адкрыцця Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра нёс 53-гадовы Андрэй Фомачкін. Ён зусім не спартсмен, а спартыўны функцыянер, з'яўляецца дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Раней Фомачкін працаваў памочнікам міністра спорту і турызму (у 2008-2010 гадах), старшынёй дырэктарата нацыянальных каманд Мінспорту.

Як паведамляла Еўрарадыё, беларус пранёс расійскі сцяг некалькі дзясяткаў метраў, калі яго канфіскавалі. Міжнародны паралімпійскі камітэт праводзіць расследаванне і абмяркоўвае, якія санкцыі можна ўжыць у дачыненні беларускіх паралімпійцаў за "палітычную акцыю". Як вядома, расійскіх паралімпійцаў не дапусцілі да Паралімпіяды ў Рыа з-за допінг-скандалу. Калі з'явілася інфармацыя, што беларускія спартсмены збіраюцца пранесці расійскі сцяг, МПК забараніў гэта рабіць. Аднак, як бачым, Паралімпійскі камітэт Беларусі гэтую забарону праігнараваў.

МЗС Беларусі заявіла, што беларускі спартсмен, які нёс сцяг Расіі на адкрыцці Паралімпіяды, зрабіў "мужчынскі" ўчынак.

Шэпель патлумачыў, чаму беларускія паралімпійцы неслі расійскі сцяг

Расійскі сцяг у беларускай дэлегацыі паралімпійцаў нёс Андрэй Фомачкін
Фота: Reuters
Расійскі сцяг у беларускай дэлегацыі паралімпійцаў нёс Андрэй Фомачкін

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі