Беларускім параалімпійцам падарылі летні адпачынак у Калінінградскай вобласці

Беларускім параалімпійцам падарылі летні адпачынак у Калінінградскай вобласці

Улады Зеленаградска ў Калінінградскай вобласці Расіі прызналі начальніка аддзела зімовых відаў спорту Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэя Фомачкіна ганаровым жыхаром горада.

Кіраўнік рэгіёна Антон Аліханаў уручыў беларускаму спартоваму чыноўніку медаль, прысвечаны 70-годдзю Калінінградскай вобласці, пішуць "Известия". Акрамя таго ўлады Калінінградскай вобласці падарылі ўсёй беларускай камандзе паралімпійцаў сертыфікат на летні адпачынак на рускім узбярэжжы Прыбалтыкі.

Фомачкін наведаў Калінінградскую вобласць на пачатку лістапада. Ён распавёў, што на Паралімпіяду беларусы неслі пяць сцягоў, каб была ўпэўненасць, што падымуць хоць нейкі з іх, піша ok-inform.ru. Адзін з тых сцягоў Фомачкін падарыў Аліханаву.

Дарэчы, раней паведамлялася, што расіяне падарылі Фомачкіну кватэру ў Падмаскоўі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі