Прайшлі першыя чвэрцьфіналы футбольнага Кубка Беларусі

Прайшлі першыя чвэрцьфіналы футбольнага Кубка Беларусі

У нядзелю, 12 сакавіка, прайшлі першыя чвэрцьфіналы футбольнага Кубка Беларусі. Салігорскі "Шахцёр" выйграў у гасцях у гомельскага "Лакаматыва" — 3:0. Два галы забіў Дзяніс Лапцеў, адзін — Ілля Алексіевіч. Мінскае і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыю 2:2. У першым тайме вызначыліся мінчукі Кірыл Прамудраў і Ніно Галавіч, а ў другім госці высілкамі Джоэла Фамейе і Чыдзі Асучукву зраўнялі лік. Паўторныя гульні прызначаныя на 18 сакавіка.

А 15 сакавіка правядуць свае першыя матчы ў 1/4 фіналу "Мінск" і БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ" і "Слуцк".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі