Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца сустрэць Нараджэнне Хрыстовае

Праваслаўны свет рыхтуецца сустрэць Нараджэнне Хрыстовае. Сёння, 6 студзеня, вернікі адзначаюць Сачэўнік або Навячэр'е Нараджэння Хрыстовага. Паводле традыцыі, вячэра ў Сачэўнік шчодрая, але посная, якая складаецца з 12 страў у гонар 12 апосталаў. У гэты дзень па прыходзе з храма пасля ранішняга набажэнства вернікі ўстрымліваюцца ад прыняцця ежы да з'яўлення на небе першай зоркі, якая сімвалізуе зорку, што ўзышла над Віфлеемам у момант нараджэння Хрыста, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".

Увечары пачнецца ўсяночнае дбанне. Трансляцыю святочнага набажэнства з мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць у 21.45.

Лукашэнка павіншаваў праваслаўных з Ражджаством Хрыстовым

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі