Лукашэнка павіншаваў праваслаўных з Раством Хрыстовым

Аляксандр Лукашэнка 6 студзеня павіншаваў праваслаўных хрысціянаў з надыходзячым вялікім святам — Ражджаством Хрыстовым. Змяшчаем тэкст віншавання:

"Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

Мінуюць тысячагоддзі, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб'ядноўвае ўсіх нас высокімі імкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных устояў і згоды ў грамадстве.

Доўгачаканае свята — гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей — міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.

Няхай вашы сэрцы напоўніць вялікая радасць Ражджаства, няхай будзе плённай праца, а ў сем'ях пануюць шчасце і ўзаемапавага.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту".

Фота: church.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі