Прасталупаў: Калі жытло не прыватызавалі раней, не зробяць гэтага і цяпер

17 траўня стала вядома, што непрыватызаванае жыллё плануецца перавесці ў статус камерцыйнага. Праект гэтага ўказа амаль распрацаваны. На сёння ў Беларусі налічваецца 392 тысячы такіх кватэраў, ці 14% агульнага жытла. Праект указу прадугледжвае, што на прыватызацыю кватэраў жыхарам дадуць адзін год.



Дырэктар цэнтра нерухомасці “БелЦТН” Мікалай Прасталупаў мяркуе, што гэтыя 14% жытла хутчэй за ўсё так і не будуць прыватызаванымі.


 
Прасталупаў: “Тыя, у каго не было грошай, іх і не будзе, каб прыватызаваць жыллё. Асноўная праблема была ў сямейных праблемах: разведзеныя і не жылі разам, але прапісаныя. Тыя, хто не вырашыў свае праблемы дагэтуль, як яны зараз гэта вырашаць? Думаю, ніякай вялікай плыні прыватызацыі не будзе”.



Фота — rielis.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі