Непрыватызаванае жыллё перавядуць у камерцыйнае

Па словах міністра, якія перадае БЕЛТА, ужо практычна распрацаваны, узгоднены і рыхтуецца да перадачы кіраўніку дзяржавы праект указу пра перавод жылых памяшканняў, прадастаўленых па дамове найму, у разрад камерцыйнага жытла. Акрамя таго, прадугледжваецца і перавод службовых жылых памяшканняў у разрад камерцыйнага жытла.



Шорац кажа, што новы Жыллёвы кодэкс прадугледжвае аплату за карыстанне дзяржаўным жытлом, прадстаўленым па дамове найму. На сёння ў Беларусі налічваецца 392 тысячы такіх кватэраў, ці 14% агульнага жытла. Грамадзяне маюць права прыватызаваць гэтае жытло. Праект указу прадугледжвае, што на прыватызацыю будзе дадзены год.



Калі ж людзі не гатовыя ні прыватызаваць, ні плаціць за карыстанне такіх кватэраў, то гэтае жытло па заяве грамадзяніна перавядуць у жытло сацыяльнага карыстання, без яго магчымай прыватызацыі.

Дырэктар цэнтра нерухомасці “БелЦТН” Мікалай Прасталупаў мяркуе, што гэтыя 14% жытла хутчэй за ўсё так і не будуць прыватызаванымі.


Прасталупаў: “Тыя, у каго не было грошай, іх і не будзе, каб прыватызаваць жыллё. Асноўная праблема была ў сямейных праблемах: разведзеныя і не жылі разам, але прапісаныя. Тыя, хто не вырашыў свае праблемы дагэтуль, як яны зараз гэта вырашаць? Думаю, ніякай вялікай плыні прыватызацыі не будзе”.


Фота — dailynews.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі