Вы тут

Пракуратура выявіла, што міліцыя не карміла вязняў пры пераводзе з ІЧУ ў калонію

Пракуратура Мінскай вобласці выявіла, што міліцыя парушае правы асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай.

У каментары БелаПАН выканаўца абавязкаў старшага памочніка абласнога пракурора па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Валянцін Чаеўскі распавёў, што міліцыя не забяспечвае бясплатнае харчаванне пры пераводзе вязняў з ізалятараў часовага ўтрымання ў папраўчыя ўстановы. Пракуратура выявіла, што міліцыянты не выдаюць сухі паёк зняволеным на час этапавання іх у папраўчую ўстанову. Адначасова выявілася, што вязні, якія паступаюць з ІЧУ ў папраўчую ўстанову у пасляабедзенны час, не атрымоўваюць абед і вячэру.

Па выніках праверкі пракуратура Мінскай вобласці ўнесла прадстаўленне ва ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Па словах  Чаеўскага, міліцыя прыняла неабходныя меры, каб ліквідаваць выяўленыя парушэнні заканадаўства.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Праўладныя арганізацыі правялі ў Курапатах суботнік. Фота: БЕЛТА