Новы кіраўнік праўладных прафсаюзаў заклікаў рабочых не думаць пра заканадаўства

Юрый Сянько

Юрый Сянько / sb.by

Рабочыя павінны не задумвацца аб працоўным, грамадзянскім і адміністрацыйным заканадаўстве, а выконваць свае працоўныя абавязкі. Пра гэта новы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько заявіў на з'ездзе прафсаюзаў пасля свайго абрання.

"Вельмі важна нашаму работніку, члену прафсаюза, працаўніку вытворчасці не задумвацца над тым, ці ведае ён дакладна асновы працоўнага, грамадзянскага, адміністрацыйнага заканадаўства. Ён павінен выконваць свае працоўныя абавязкі. Задача — абараніць яго інтарэсы, стварыць умовы без якіх-небудзь парушэнняў", — цытуе "СБ. Беларусь сегодня" словы Сянько.

Іншымі задачамі ФПБ ён назваў працу з моладдзю, "кансалідацыю грамадства" і адстойванне інтарэсаў Беларусі на міжнароднай арэне.

Як распавядала Еўрарадыё, 5 красавіка Юрый Сянько ўзначаліў праўладную Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Раней ён кіраваў Мытным камітэтам, а потым быў амбасадарам у Кітаі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі