Пошукі цел загінулых у авіякатастрофе А320 завершаныя

Улады Францыі паведамілі пра завяршэнне пошукаў цел загінулых у выніку крушэння ў Альпах самалёта А320, які разбіўся 24 сакавіка. Эксперты знайшлі 150 розных узораў ДНК на месцы катастрофы і цяпер працягнуць ідэнтыфікацыю парэшткаў ахвяраў гэтай трагедыі. Мяркуецца, што гэта зойме некалькі тыдняў.

Паводле звестак расшыфроўкі “чорных скрыняў” самалёта, другі пілот, верагодна, замкнуўся ў кабіне і наўмысна разбіў самалёт. Дадзеныя бартавога самапісца паказваюць, што ён некалькі разоў паскараў рух самалёта аж да таго моманту, калі лайнер урэзаўся ў гару.

Тым часам, паводле СМІ, за некалькі год да катастрофы Еўракамісія крытыкавала недастатковы кантроль авіяцыйнай сферы з боку нямецкіх уладаў. Паводле інфармацыі Wall Stret Journal летась еўрапейскія ўлады афіцыйна прадпісалі Берліну разабрацца з даўно існуючымі праблемамі — у тым ліку з недахопам персаналу, які мог адбіцца на правядзенні праверак самалётаў і экіпажаў, перадае ВВС.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі