Пол Макартні выступіць за 180 кіламетраў ад Беларусі

Пол Макартні ўпершыню выступіць у Польшчы. 22 чэрвеня музыкант сыграе вялікі сольны канцэрт на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве з праграмай “Out There”. Квіткі каштуюць ад 50 да 340 долараў.

Чакаецца, што канцэрт працягнецца каля 2 гадзін 40 хвілін. Легендарны “бітл” выканае песні з апошняга альбома кавераў “Kisses on the Bottom”, які выйшаў у 2012 годзе, а таксама хіты Beatles.

На відэа: кліп на песню My Valentine з апошняга альбома “Kisses on the Bottom”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі