Пол Макартні святкуе 73-годдзе: Я ўсё яшчэ вучуся і задаволены гэтым!

Полу Макартні ― 73! І ён ніяк не цягне на "дзядулю", а ўсё застаецца такім жа бадзёрым, актыўным, натхнёным і няспынным. Летась падчас гастроляў у Токіа экс-бітл падхапіў таямнічы японскі вірус. Спалохаліся ўсе апроч самога сэра Пола, які, нарэшце, адправіўся на сапраўдныя вакацыі. Падчас іх музыка заняўся справамі, што раней былі адпраўленыя ў доўгую шуфляду. Напрыклад, пачытаў сцэнарый да фільма свайго зяця. Схадзіў у студыю і запісаў некалькі эксперыментальных трэкаў. І звазіў сваю жонку Нэнсі Шэвэл на Ібіцу.

А потым музыка вярнуўся на сцэну і завяршыў свой маштабны тур "Out There", за які, між іншым, зарабіў каля 165 мільёнаў долараў. У выніку сэр Пол замацаваў за сабой статус самага багатага музыканта Брытаніі (яго маёмасць ацэньваецца ў 1,1 мільярда долараў).

Цягам апошніх месяцаў, апроч актыўных канцэртаў, Макартні можна заўважыць у супрацоўніцтве з моладдзю. Музыка з Лэдзі Гагай збіраецца напісаць саўнд-трэк да мультфільма "Высока ў аблоках". А таксама дапамагае запісваць новы альбом Канье Уэсту. Прычым,паўстае ў трэках не як вакаліст, а як арганіст і гітарыст. 


 

Увогуле, маленькі Пол не вельмі цікавіўся музыкай. Ён любіў маляваць аголеных жанчын і ездзіць па Ліверпулі на другім паверсе аўтобуса. Але ў 15 гадоў ён атрымаў у падарунак гітару, з якой не расставаўся нават у ванне. А потым пазнаёміўся з Джонам Ленанам і ўсё пачалося.

Падчас мінулагодніх вакацый музыка пагаварыў з часопісам RollingeStone. На пытанне пра пенсію, сэр Пол адказаў: "Сыду, калі адчую гэта": 

"Калі паглядзець на сэт-ліст Beatles, асабліва ранняга перыяду, шоу звычайна доўжыцца дзесьці паўгадзіны ― 35 хвілін, калі мы адчувалі сябе выдатна, і 25, калі нешта нас раздражняла (смяецца). Вось яно, хлопец. Я выконваў палову лід-вакалу, Джон спяваў сваю палову, нешта кшталту па 15 хвілін кожны; далей, Джордж мог рабіць нешта, Рынга рабіў сваё, гэта значыць, усяго нават менш 15-ці хвілін. І мы былі нашмат маладзейшымі, так што, фізічна гэта нават не павінна было моцна напружваць. Але рэчы з тых часоў змяніліся, і я шчаслівы з тым, што ёсць. Мне падабаецца быць з гуртом. Я люблю граць. Цяпер я граю нашмат больш лід-гітары, чым калісьці. Я ўсё яшчэ вучуся, і я задаволены гэтым".

Фота: www.zap2it.comwww.rollingstone.com,www.etoday.ruopolicii.ruwww.apelzin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі