Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Алесь Мех адмовіўся ад удзелу ў выбарах

Актывіст з Кобрына Алесь Мех адмовіўся ад удзелу ў сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах. Намеснік Уладзіміра Някляева ў новаствораным руху "За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі" заявіў, што здымаецца з гонкі, бо выбары "арганізаваныя нячэсна і несправядліва". Як і Някляеў, ён заклікаў падтрымаць вылучэнне ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі палітвязня Мікалая Статкевіча.

Кобрынскі актывіст Аляксандр Мех хоча стаць прэзідэнтам Беларусі

Мех: Пра ўдзел у выбарах я казаў, калі ў нашым руху яшчэ не было Някляева

“Мы (ініцыятыўная група Алеся Меха ― заўвага Еўрарадыё) рыхтаваліся да выбараў паслядоўна, ― тлумачыць сваё рашэнне Еўрарадыё Алесь Мех. ― У нас была надзея, што нешта зменіцца ў заканадаўстве. Але мы бачым, што ўлады пайшлі старым шляхам ― несправядлівых, нячэсных выбараў. На сённяшні момант мы будзем заклікаць усіх магчымых і сумленных кандыдатаў зняцца з выбараў. А тых, каго будуць гнаць на выбары, прапануем выкрэсліваць усе прозвішчы ў лісце галасавання”.

Някляеў заклікаў усіх патэнцыйных кандыдатаў зняцца з выбараў

Нагадаем, 30 чэрвеня Палата прадстаўнікоў аднагалосна падтрымала прапанову Цэнтрвыбаркама правесці выбары кіраўніка дзяржавы 11 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі