Пастаўшчыкі аднавілі пастаўкі тавараў у крамы ProStore у Мінску

Пастаўшчыкі аднавілі пастаўкі тавараў у крамы ProStore у Мінску

У крамы сеткі ProStore у Мінску аднавіліся пастаўкі тавараў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на намесніка старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага. Па словах чыноўніка, пастаўкі вядуцца ўжо з сённяшняга дня.

Дамарацкі кажа, што сітуацыю з гэтай гандлёвай сеткай атрымалася вырашылася дзякуючы сумеснай працы Мінгарвыканкама, Міністэрства гандлю, Савета міністраў, ЗАТ "Прастор-Трэйд". Чыноўнік запэўніў, ЗАТ "Прастор-Трэйд" разлічылася з пастаўшчыкамі за пастаўленыя раней тавары, і гэта схіліла іх партнёраў да далейшай супрацы.

У бліжэйшыя дні ў сетцы ProStore будзе прадстаўлена больш за 50 тысяч найменняў тавараў, заяўляе намеснік старшыні Мінагарвыканкама. Ён спадзяецца, што крамы ProStore здолеюць вярнуць давер пакупнікоў.

Сетка крамаў ProStore перажывае крызісную сітуацыю апошнія некалькі месяцаў. На апусцелых паліцах крамаў за гэты час засталіся лічаныя прадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі