Вы тут

Пасля прыняцця Указа №8 мінскае метро зноў можа загаварыць па-англійску

Фота openbelarus.ru

На брыфінгу ў Мінску намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме Мінспорту Віталь Грыцэвіч паведаміў, што у Міністэрстве спорту чакаюць павелічэння колькасці турыстаў на 20% у сувязі з прыняццем Указа №8. Чыноўнік таксама паведаміў, што найперш чакаецца павелічэнне колькасці турыстаў з Еўропы, Паўночнай Амерыкі і краін Персідскага заліву.

У адказ на пытанне аб тым, што плануе зрабіць Мінспорту для паляпшэння умоваў для замежных турыстаў у Беларусі, Грыцэвіч спаслаўся на вопыт Чэмпіянату свету па хакеі. Верагодна, у мінскім метро зноў з'явяцца аб'явы на англійскай мове, будуць распрацаваныя новыя турыстычныя маршруты па Беларусі і зробленыя іншыя крокі.

Англійская мова ў сталічным метрапалітэне гучала ў траўні 2014 года, калі ў Беларусі праходзіў чэмпіянат свету па хакеі. Праз нейкі час ад гэтай практыкі адмовіліся. Метрапалітэн тады тлумачыў, што аб'явы на дзвюх мовах перашкаджаюць графіку руху цягнікоў.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі