Экс-памочніку кіраўніка дзяржавы Сяргею Раўнейку выставілі абвінавачанне

Экс-памочніку кіраўніка дзяржавы Сяргею Раўнейку выставілі абвінавачанне

Экс-памочніку кіраўніка дзяржавы, інспектару па Гродзенскай вобласці (ён працаваў на гэтай пасадзе тры гады) Сяргею Раўнейку выставілі абвінавачанне і ён змешчаны пад варту. Пра гэта 6 чэрвеня паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк. Раўнейку вызвалілі ад пасады за здзяйсненне ўчынку, які несумяшчальны са знаходжаннем на дзяржаўнай службе.

У пачатку чэрвеня гучнае затрыманне пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў, што Сяргей Раўнейка трапіў пад падазрэнне паўтара гады таму — звярнулі ўвагу на дэкларацыю аб даходах, у якой "аўтамабілі да дзясятка, кватэры да дзясятка". "Не можа звычайны чыноўнік і яго сям'я так жыць", — мяркуе Лукашэнка. Ён эмацыйна сказаў, што Раўнейка "паводзіў сябе як злачынца, як сапраўдны бандыт". І гэта яго здзівіла.

Генпракурор пацвердзіў словы Аляксандра Лукашэнкі, што інфармацыя пра новыя гучныя затрыманні будзе, але пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі