Падрабязнасці забойства Сачковай: забілі з рэўнасці і вывезлі на Віцебшчыну

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу з нагоды забойства 24-гадовай мінчанкі Кацярыны Сачковай.

Дзяўчына знікла ўвечары 24 ліпеня. Сваякі паведамілі пра яе знікненне пасля таго, як яна перастала выходзіць на сувязь і 27 ліпеня не з'явілася на працу ў Мінску. Сёння стала вядома, што дзяўчыну знайшлі забітай.

Маладую мінчанку, якую шукалі з 24 ліпеня, знайшлі забітай

Праваахоўнікі высветлілі, што да знікнення дзяўчыны спрычыніўся яе знаёмы, 28-гадовы хлопец, жыхар Мінскага раёна. Дзяўчына была ў яго дома, калі паміж імі ўзнікла сварка на глебе рэўнасці. Па версіі следства, хлопец задушыў мінчанку, а потым вывез яе труп на аўтамабілі ў лес у Бешанковіцкім раёне Віцебшчыны і закапаў.

Яго дзеянні следства кваліфікавала як забойства. Хлопца затрымалі, з ім працуюць следчыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі