Маладую мінчанку, якую шукалі з 24 ліпеня, знайшлі забітай

24-гадовую Кацярыну Сачкову, якую шукалі з 24 ліпеня, знайшлі забітай. Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на пошукава-выратавальны атрад "Анёл".

Паведамляецца, што праваахоўнікі затрымалі падазраванага ў забойстве дзяўчыны.

Раней агучвалася інфармацыя, што дзяўчына пражывала ў інтэрнаце завода МАЗ на вуліцы Варвашэні. Увечары 24 ліпеня яна выйшла з дому і не вярнулася.

Фота: ПВА "Анёл"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі