Падрабязнасці авіяскандалу ў Літве: беларуска была вельмі п'яная

Літоўскія СМІ публікуюць падрабязнасці скандалу з п'янымі беларусамі на авіярэйсе Коўна—Алікантэ.

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 жніўня самалёт кампаніі Ryanair, які вылецеў з Літвы ў Іспанію, быў вымушаны вярнуцца з тэрыторыі Польшчы. Прычынай стала бойка паміж п'янай сямейнай парай з Беларусі. Муж і жонка везлі з сабой таксама дваіх малалетніх дзяцей.

П'яныя беларусы зладзілі бойку ў літоўскім самалёце

Пасля пасадкі самалёта літоўскія памежнікі вывелі траіх п'яных пасажыраў — сямейную пару з Беларусі і літоўца. Разам з беларускімі бацькамі з самалёта выйшлі і іх малалетнія дзеці.

Па звестках ru.delfi.lt, беларусу 37 гадоў, яго жонцы — 26. Яны не слухалі экіпаж і ўяўлялі небяспеку для іншых пасажыраў. Не падпарадкаваўся патрабаванням лётчыкаў і відавочна п'яны грамадзянін Літвы.

Высветлілася, што ў крыві беларускі было 2,64 праміле алкаголю, яе мужа — 0,77, літоўцы — 1,14 праміле. Усіх пасажыраў памежнікі перадалі паліцыі.

Фота: DELFI

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі