П'яныя беларусы зладзілі бойку ў літоўскім самалёце

Авіярэйс з літоўскага Коўна ў іспанскі горад Алікантэ, які адправіўся 1 жніўня, быў вымушаны вярнуцца ў Літву. Як паведамляе ru.delfi.lt, ледзь толькі самалёт перасёк мяжу з Польшчай, як яму давялося развярнуцца і паляцець назад, бо на борце пачалася бойка.

Высветлілася, што бойку ўчыніла п'яная сям'я з Беларусі. Там ляцелі муж, жонка і двое малалетніх дзяцей. Паміж бацькамі разгарэўся канфлікт, які скончыўся сямейнай бойкай.

Экіпаж самалёта вырашыў вярнуцца. З рэйса знялі п'яных беларусаў з дзецьмі, а таксама аднаго грамадзяніна Літвы. Пасля гэтага самалёт зноў вылецеў у Алікантэ.

Фота: kaunas.kasvyksta.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі