Новым генсекам АДКБ будзе беларус

Новым генсекам АДКБ будзе беларус

Новым генеральным сакратаром АДКБ будзе беларус. Пра гэта 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу заявіў Аляксандр Лукашэнка. Вырашэнне праблемы з прызначэннем генсека адбывалася падчас самітаў Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД. "Мы нечакана ледзь не правялі пасяджэнне АДКБ, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — І ў прынцыпе вырашылі праблему прызначэння генеральнага сакратара". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядаецца кандыдатура сакратара Саўбеза Беларусі Станіслава Зася.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, прызначэнне адбудзецца праз індывідуальнае сумоўе з кожным кіраўніком у АДКБ. Кожны з іх мусіць падпісаць дакумент, патлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Як вядома, былы генсек АДКБ Юрый Хачатураў быў зняты з пасады па ініцыятыве Ерэвана. Пытанне прызначэння новага кіраўніка разглядалася на саміце ў Казахстане, але дамовіцца не ўдалося. 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу мусіў прайсці саміт АДКБ, аднак яго адмянлі (найхутчэй па ініцыятыве Масквы).

На сённяшні дзень у склад АДКБ (Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы) уваходзяць Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі