Новы самалёт “Белавіа” з-за няспраўнасці спазніўся на 2,5 гадзіны

Паводле раскладу, борт павінен быў прыляцець 26 ліпеня ў 23.10, а фактычна ён быў у Мінску 27 ліпеня ў 2.45.

Як засведчыў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адзін з пасажыраў гэтага рэйсу Сяргей Вардамацкі, самалёт рамантавалі паўтары гадзіны. Пасажыраў высадзілі і выдалі ім ваўчары на 100 расійскіх рублёў. Пра харчаванне за кошт кампаніі ці бясплатны гатэль гаворка не вялася. Абураны пасажыр назваў гэты інцыдэнт “нацыянальнай авіяганьбай”.

Два новыя самалёты Embraer-195LR “Белавія” набыла ў бразільскага вытворцы. Першы прыбыў 30 красавіка, другі — 10 траўня. Самалёты прызначаныя для перавозкі 107 пасажыраў ў эканамічным (96 месцаў) і бізнес-класах (11 месцаў) абслугоўвання. Яны здольныя выконваць сярэднемагістральныя палёты на адлегласці да 4 тысяч кіламетраў з максімальнай крэйсерскай хуткасцю 890 кіламетраў на гадзіну, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі