Новае антыманапольнае міністэрства пачне дзейнічаць з 8 верасня

Новае антыманапольнае міністэрства пачне дзейнічаць з 8 верасня

Ужо з 8 верасня ў Беларусі пачне дзейнічаць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 14 верасня распавёў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч.

Новае ведамства, як паведамлялася раней, будзе створанае на базе Міністэрства гандлю. Чыноўнік паведаміў, што тры месяцы было адведзена на ўсе неабходныя працэдуры і шэсць месяцаў — на ўнясенне зменаў у нарматыўныя прававыя акты, дзе згадваецца Міністэрства гандлю.

Стварэнне новага міністэрства Калтовіч патлумачыў лібералізацыяй эканомікі ў Беларусі.

Калтовіч: "Асноўнымі прычынамі, па якіх улада прыняла рашэнне пра ўстварэнне такога самастойнага сістэмнага органа, з'яўляецца лібералізацыя рынку. Я б сказаў, што рашэнне ўлады пра стварэнне антыманапольнага органа — гэта індыкатар гатоўнасці эканомікі ісці далей рынкавым шляхам".

У новым ведамстве, як перадае БЕЛТА, будзе некалькі блокаў, у тым ліку па антыманапольнай палітыцы, цэнавым рэгуляванні ды інш.

Асноўнай мэтай антыманапольнага міністэрства называлася абарона ўнутранага рынку краіны праз стварэнне роўных канкурэнтных умоваў для ўсіх яго ўдзельнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі