NASA: сусветны патоп на Зямлі пачнецца ўжо праз 60 гадоў

NASA: сусветны патоп на Зямлі пачнецца ўжо праз 60 гадоў

Сусветны патоп на Зямлі пачнецца ўжо праз 60 гадоў — у 2076-м. Пра гэта заявілі спецыялісты амерыканскага касмічнага агенцтва NASA. Пасля шматгадовых даследаванняў навукоўцы сфармавалі мадэль пераменаў у клімаце на бліжэйшую будучыню. У выніку, высветлілася, калі пачнецца актыўная фаза таяння ледавікоў вакол Паўночнага і Паўднёвага палюсоў нашай планеты.

Спецыялісты сцвярджаюць, што на першым этапе патопу вада падымецца толькі на 2 метры. Але гэтага будзе дастаткова, каб загінула значная частка жывых істотаў на Зямлі, у тым ліку і людзей. Пад вадой апынуцца такія гарады, як Токіё, Лондан, Амстэрдам.

Што тычыцца больш аддаленых прагнозаў, то праз тысячу гадоў, наша планета цалкам стане воднай, адзначаюць naviny.by.

Фота: AFP, Reuters

NASA: сусветны патоп на Зямлі пачнецца ўжо праз 60 гадоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі