На Ваўкавыскім мясакамбінаце адбыўся выбух (фота)
Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 2 чэрвеня. На прадпрыемстве ўзарваўся паравы кацёл. На шчасце, ніхто з рабочых не пацярпеў.
На мясакамбінат былі адпраўленыя 11 аварыйна-выратавальных падраздзяленняў, хуткія, аварыйныя брыгады раённых электрасетак, гаргазу.
Як інфармуе прэс-служба МНС, кацёл забяспечваў вытворчы працэс парай і гарачай вадой у працэсе сушкі прадукцыі. Двое аператараў і лабарант, якія на момант выбуху знаходзіліся на працоўных месцах, не пацярпелі, яны самастойна выйшлі з памяшкання.
Тэхналагічны працэс прадпрыемства не быў парушаны. Праводзіцца расследаванне прычын здарэння.
Фота — mchs.gov.by