На Грушэўскага ў Кіеве з агнястрэльнай зброі застрэлілі хлопца

Як інфармуе ў жывым эфіры espreso.tv, цела застрэленага з агнястрэльнай зброі хлопца знаходзіцца ў медпункце на вуліцы Грушэўскага. Абставіны яго гібелі пакуль невядомыя. На месцы працуе следчая група. МУС ужо пацвердзіла факт смерці.



Раней паведамлялася пра 22-гадовага загінулага хлопца. Ён зваліўся з 13-метровай каланады стадыёна "Дынама", калі туды ўварваліся байцы "Беркута". Імя загінулага пакуль невядомае.

***

Нагадаем, у лістападзе 2013-га, напярэдадні віленскага саміту "Усходняга партнёрства", украінскі ўрад адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У адказ на гэта пачаліся акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Цэнтрам супраціўлення стаў Майдан Незалежнасці ў Кіеве. Ад таго часу там працягваюць знаходзіцца тысячы пратэстоўцаў, а на "народныя вечы" збіраюцца сотні тысяч людзей.

Аднак у апошнія дні пратэсты радыкалізаваліся. Гэтаму паспрыяла прыняццё ва Украіне новых законаў, накіраваных супраць удзельнікаў "масавых беспарадкаў". Тысячы пратэстоўцаў спрабуюць прарвацца ва ўрадавы квартал у Кіеве, іх атакі стрымлівае спецназ. Ёсць сотні пацярпелых з абодвух бакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі