Першая ахвяра сутыкненняў у цэнтры Кіева

Нагадаем, там, у раёне вуліцы Грушэўскага, ужо некалькі дзён працягваецца супрацьстаянне сілавікоў і пратэстоўцаў. Спецназ перакрывае падыходы да ўрадавага кварталу.



Імя загінулага пакуль невядома. УНІАН паведамляе, што ў ноч на 21 студзеня з каланады стадыёна "Дынама" група радыкалаў абстрэльвала сілавікоў феерверкамі і кідала "кактэйлі Молатава". Тады байцы спецпадраздзялення "Беркут" залезлі туды. Большасць пратэстоўцаў паспелі ўцячы, засталіся толькі двое чалавек. Адзін з іх зваліўся на зямлю з вышыні 13 метраў, хлопца забрала хуткая дапамога. Іншага пратэстоўца спецназ збіў на каланадзе і забраў з сабой.
 

***

Нагадаем, у лістападзе 2013-га, напярэдадні віленскага саміту "Усходняга партнёрства", украінскі ўрад адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У адказ на гэта пачаліся акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Цэнтрам супраціўлення стаў Майдан Незалежнасці ў Кіеве. Ад таго часу там працягваюць знаходзіцца тысячы пратэстоўцаў, а на "народныя вечы" збіраюцца сотні тысяч людзей.

Аднак у апошнія дні пратэсты радыкалізаваліся. Гэтаму паспрыяла прыняццё ва Украіне новых законаў, накіраваных супраць удзельнікаў "масавых беспарадкаў". Тысячы пратэстоўцаў спрабуюць прарвацца ва ўрадавы квартал у Кіеве, іх атакі стрымлівае спецназ. Ёсць сотні пацярпелых з абодвух бакоў.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі