На 23 фанатаў БАТЭ завялі справы за падтрымку Еўрамайдана

На ўсіх 23-х барысаўскіх удзельнікаў акцыі ў падтрымку Еўрамайдана ляжаць гатовыя лісты судовых пастаноў на розныя адміністрацыйныя тэрміны, паведаміў у сваім фэйсбуку грамадскі дзеяч з Барысава Сяргей Салаш, які шчыльна кантактуе з заўзятарамі.



“Карацей, фанаты БАТЭ ў шоку. Бачна, што хлопцы ўпершыню з такім сутыкнуліся”, — дадае ён.


Нагадаем, што ў панядзелак СМІ абышоў здымак, на якім 23 фанаты дзесяціразовага чэмпіёна краіны па футболе барысаўскага БАТЭ сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам і плакатамі “Трымайся, Украіна, мы з вамі!” і “Героям слава!”.



У пятніцу, 31 студзеня, стала вядома, што як мінімум два фанаты асуджаныя за акцыю. Гэта пры тым, што твары фанатаў на фота былі замазаныя, інфармуе “Наша Ніва”.

Фотакалаж: belultras.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі