Дваіх фанатаў БАТЭ арыштавалі за падтрымку Еўрамайдана

На здымку бачныя маладыя людзі, якія трымаюць у руках бел-чырвона-белы сцяг і расцяжкі з лозунгамі ў падтрымку Еўрамайдана. Адметна, што на фотаздымку ўсе твары замазаныя. Тым не менш аднаму з заўзятараў барысаўскага БАТЭ далі 5 сутак арышту, затрыманы яшчэ адзін футбольны фанат, але тэрмін яго пакарання не называецца.



Паводле сайта belultras.by, хлопцаў судзілі за “парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання”.



Нагадаем, што ўкраінскія ўльтрас падтрымліваюць пратэстоўцаў на Еўрамайдане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі