МЗС Беларусі пракаментаваў выказванні літоўскага міністра: "Свярбіць у яго..."

МЗС Беларусі пракаментаваў выказванні літоўскага міністра: "Свярбіць у яго..."

МЗС Беларусі пракаментаваў выказванні літоўскага міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса. У інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" Лінкявічус разважаў пра перспектывы з'яўлення ў Беларусі расійскай ваеннай базы. Ён не выключае, што пасля вучэнняў "Захад-2017" не ўся тэхніка, завезеная з Расіі, вернецца з Беларусі назад. "Мы, вядома, хацелі б падтрымаць беларускі суверэнітэт... тое, што ад яго засталося", — сказаў міністр.

"Ну, проста свярбіць у яго, як у вядомым анекдоце", — сказаў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. Паводле яго слоў, заява літоўскага міністра мае паблажліва-зняважлівы тон, ад якога вее адгалоскамі імперскай моцы.

"Але вось парадокс, апошні раз Літва была імперыяй у першай палове XV стагоддзя ў часы існавання нашага агульнага Вялікага Княства, — цытуе словы Мірончыка прэс-служба МЗС Беларусі. — Верагодна, спадар міністр вельмі любіць гістарычную літаратуру і чэрпае з яе натхненне. Або тут, як кажуць, у каго што баліць — спадар Лінкявічус экстрапалюе на Беларусь сітуацыю ў самой Літве, якая перадала ў ЕС і NATO значную частку свайго суверэнітэту".

Усё не так драматычна, як спрабуе паказаць кіраўнік МЗС Літвы, адзначыў Дзмітрый Мірончык. "Для нас важна, каб суверэнітэт Беларусі падтрымліваў народ нашай краіны. А калі хтосьці за мяжой сапраўды клапоціцца аб суверэнітэце Беларусі, то дапамагаць трэба справай, а не займацца абразамі або павучаннямі", — сказаў Мірончык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі