Мюзікл "Ла-Ла Лэнд" прэтэндуе на 13 "Оскараў"

Мюзікл "Ла-Ла Лэнд" прэтэндуе на 13 "Оскараў"

24 студзеня ў Лос-Анжэлесе аб'явілі намінантаў на кінапрэмію "Оскар". Трыумфатарам узнагароды можа стаць мюзікл "Ла Ла Лэнд", прадстаўлены ў 13-ці намінацыях. Стужка мае ўсе шанцы стаць лепшы фільмам, яе рэжысёр Дэм'ел Шазэль ― лепшым рэжысёрам, а выканаўцы галоўных роляў Раян Гослінг і Эма Стоўн атрымаць па "Оскары" за самыя ўдалыя ролі першага плану.


У катэгорыі "Лепшы фільм" апроч "Ла-Ла Лэнд" пазмагаюцца стужкі "Святло месяца", "Агароджы", "Прыбыццё", "Hacksaw Ridge", "Любым коштам", "Схаваныя фігуры", "Манчэстэр ля мора". 


Тытул лепшага акцёра могуць атрымаць Кейсі Афлек, Эндру Гарфілд, Віга Мартэнсэн і Дензэл Вашынгтан. Сярод актрыс за ролю першага плану на "Оскар" намінаваныя Ізабэль Юрэр, Мэрыл Стрып, Рут Нега, Наталі Портман.

 

"Лепшы фільм на замежнай мове"


"Тоні Эрдман", рэжысёр Марен Адэ (Германія) 

"Коміваяжэр", рэжысёр Асгар Фархадзі (Іран) 

"Другое жыццё Уве", режысёр Ханэс Холм (Швецыя) 

"Мая зямля" (Данія) 

"Тана" (Аўстралія)

 

Лепшы акцёр другога плана:

 

Махершала Алі ("Святло месяца")

Джэф Брыджэс ("Любым коштам")

Лукас Хеджэс ("Манчэстар ля мора")

Дэў Патэль ("Леў")

Майкл Шэнан ("Пад покрывам ночы")

 

Лепшая актрыса другога плана: 


Віола Дэвіс


Наомі Харэс


Ніколь Кідман


Актавія Спэнсэр


Мішэль Уільямс

 

Арыгінальны сцэнарый:

 

Дэм'ен Шазэл, "Ла Ла Лэнд"

Тэйлар Шэрыдан, "Любым коштам"

Кенэт Ланерган, "Манчэстэр ля мора"

Майк Мілс, "Жанчыны 20 стагоддзя"

Ёргас Лантымас, Эфтыміс Філіпоў, "Лобстар"


Лепшы анімацыйны фільм:

 

"Кубо. Легенда пра самурая"

"Маана"

"Жыццё цукіні"

"Звераполіс"

"Чырвоная чарапаха"

89-я па ліку цырымонія ўзнагароджання прэміі "Оскар" адбудзецца ў Лос-Анжэлесе 26 лютага. 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі